На телеканале "Беларусь 3" и спутниковом "Беларусь 24" покажут "Ельню"
05.09.2018
—
Разное
>
З 2014 года на тэлеканале “Беларусь 3” і спадарожнікавым “Беларусь 24” рэалізуецца праект “Я хачу гэта ўбачыць!” Ён — пра мотапаездкі па турыстычных маршрутах нашай краіны для патэнцыяльных падарожнікаў з блізкага і далёкага замежжа.
31 жніўня Нацыянальная дзяржаўная тэлекампанія Рэспублікі Беларусь пачала здымкі сюжэтаў для праекта ў заказніку “Ельня”. Планавалася прайсціся з тэлекамерай па экалагічнай сцежцы і паказаць, як карыстаюцца балотаступамі. У суботу тэлевізіёншчыкі скіраваліся ў Дзісну. Іх цікавіў стогадовы мост, паромная пераправа, мясціны, дзе калісь здымалі фільмы, старая планіроўка вуліц і пабудовы ці іх руіны.
Фота з архіва рэдакцыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.