На Гродзеншчыне ад навальніцы адбылося сем пажараў за суткі
05.09.2018 11:42
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
За мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбылося сем пажараў, прычынай якіх сталі прыродныя з'явы, паведамляе прэс-служба МНС.
Ад навальніцы загарэліся два жылыя дамы — у Астраўцы па вуліцы Зорнай і на хутары Бараніха Шчучынскага раёна. У аграгарадку Алекшыцы Бераставіцкага раёна, у вёсцы Навасады Воранаўскага раёна і ў вёсцы Тосіна Лідскага раёна ад маланкі загарэліся гаспадарчыя пабудовы на прыватных падворках.
Таксама разрад маланкі падпаліў 150-кілаграмовы рулон саломы на прыватным падворку ў вёсцы Ятвезь Дзятлаўскага раёна.
На шчасце, людзі не пацярпелі.