Жывыя гукі духавога аркестра

Источник материала:  
04.09.2018 13:47 — Разное

У рамках Дня беларускага пісьменства ў Іванаве прайшло ХХІІ свята-конкурс духавой музыкі «Фанфара-2018», удзел у якім прыняў духавы аркестр гарадскога Дома культуры г. Ганцавічы.

Жывыя гукі духавога аркестра

– Выступленне «духавікоў» было дастаткова паспяховым, – расказала карэспандэнту «СП» дырэктар установы Ірына Гурская. – Лаўрэатам конкурсу першай ступені стаў саліст народнага духавога аркестра Іван Галушка. Як лепшы дырыжор быў адзначаны кіраўнік калектыву Анатоль Валошчык. Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны саліст-інструменталіст Сяргей Плотка і саліст-вакаліст Анастасія Фёдарава.

…Пад гукі духавога аркестра ішла дэлегацыя Ганцавіцкага раёна шэсцем да галоўнай пляцоўкі свята. Жывая музыка надавала яшчэ больш урачыстасці і святочнасці мерапрыемству. За кожнай ноткай адчуваўся душэўны ўздым музыкантаў, іх настрой, высокае майстэрства. І гэта шчыра.

Галіна МІКАЛАЕВА.

(Visited 1 times, 1 visits today)

←Встреча Лукашенко и Путина с участием правительств позволит устранить разногласия в отношениях двух стран – глава МИД Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика