Пад дахам шматкватэрнага дома ў Гомелі пры рамонце знайшлі дзве гранаты
04.09.2018 21:08
—
Разное

Фота: newsgomel.by
У шматкватэрным доме на праспекце Леніна ў Гомелі падчас рамонту знайшлі дзве гранаты. Пра гэта паведамляе прэс-служба гомельскай міліцыі.
Рабочыя разбіралі старыя канструкцыі даху, і на гарышчы будынка ім трапіліся дзве гранаты РГД-33 савецкай вытворчасці часоў Другой сусветнай вайны.
На месцы здарэння працавалі міліцыя, МНС, а таксама сапёры з вайсковай часці 5525. З будынка былі эвакуяваныя 21 жыхар і работнікі размешчанай тут крамы. Дарога каля будынка была перакрытая.
Сапёры забралі і вывезлі знойдзеныя гранаты.