“Непрыкметныя” крадзяжы на чыгунцы...

Источник материала:  
04.09.2018 — Разное
“Непрыкметныя” крадзяжы на чыгунцы...

На старонках райгазеты супрацоўнікі райаддзела Следчага камітэта ўжо расказвалі пра рызыкоўную смеласць пакуль не ўстаноўленых зладзеяў, хто не баіцца красці металічныя перамычкі з апор высакавольтных ліній электраперадач, што праходзяць праз наш раён.

Вось яшчэ здарэнні з гэтай серыі.

 

Уздоўж чыгуначных пуцей таксама ідзе лінія электраперадач, бо электраэнергія – “паліва” для электрацягнікоў. Лінія правадоў нацягнута амаль паралельна рэйках, грузы-уцяжарвальнікі на слупах для таго і служаць, каб правады не правісалі.

Але гэтыя грузы-уцяжарвальнікі толькі нядаўна сталі рабіць бетоннымі, а раней яны былі чыгуннымі. Яны і зараз эксплуатуюцца, хаця паступова змяняюцца на бетонныя. Але “замену праводзяць” не толькі работнікі чыгункі, але і… злодзеі.

Адзін такі нядобрасумленны жыхар нашага раёна на прагоне каля вёскі Даманава зняў 30 штук такіх чыгунных уцяжарвальнікаў, кожны з іх мае вагу каля 25 кілаграмаў. Мужчына разумеў, што калі здыме на адным участку ўсе, то гэта прывядзе да аварыі, таму “непрыкметна” здымаў па 2-3 штукі са слупа. Як устаноўлена, крадзеж на сумленні пенсіянера, які каля 35 гадоў працаваў на чыгунцы і добра ведаў некаторыя “асаблівасці” эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.

Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Юрый ФЯДКОВІЧ, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

←"Она была моей жизнью". Американка женилась на своей умершей подруге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика