Павіншаваць першакласнікаў і выпускнікоў Беражноўскай школы першага верасня прыехаў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь Пётр Аляксеевіч Мамановіч.
Некалі выпускнік гэтай школы, а цяпер кандыдат эканамічных навук, Пётр Аляксеевіч выказаў словы падзякі за запрашэнне на гэтае свята ведаў, пажадаў усім поспехаў у вучобе і моцнага здароўя.
З віншаваннямі і падарункамі для настаўнікаў і вучняў завіталі старшыня Беражноўскага сельвыканкама Віталь Анатольевіч Чэх і дырэктар КСУП “Беражное”, якое з’яўляецца шэфамі школы, Віталь Іванавіч Яхнавец.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фото Елены КЛИМУШКО