У Пінскім раёне дзяўчынка атруцілася сродкам ад прусакоў
03.09.2018 13:44
—
Разное
![У Пінскім раёне дзяўчынка атруцілася сродкам ад прусакоў](http://www.21.by/pub/news/2018/09/1535972554731254.jpg)
Здымак з архіву. Фота: sb.by
У Пінскім раёне аднагадовая дзяўчынка атруцілася сродкам ад прусакоў. Спецыяльную пастку яна знайшла ў кухні за канапай і паклала сабе ў рот, пачала жаваць. Маці хутка гэта заўважыла, але атручвання пазбегнуць не ўдалося.
Дзіця шпіталізавалі, дыягназ — "вострае атручванне", інфармуе "СБ. Беларусь сегодня" са спасылкай на Следчы камітэт. Праваахоўнікамі праводзіцца праверка.