XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве

Источник материала:  
31.08.2018 — Разное

XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве
XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве

Старажытны Янаў – цяпер горад Іванава Брэсцкай вобласці – у першыя выхадныя восені стане галоўнай пляцоўкай юбілейнага XXV Дня беларускага пісьменства.

Лейтматывам знакамітага форуму ў гэтым годзе стане тэма малой радзімы.

У рамках свята плануецца насычаная культурная праграма: урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі; міжнародны круглы стол літаратараў, на які запрошаны пісьменнікі з 15 краін; фестываль кнігі і прэсы; фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка".

Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны 400-годдзю першага ў свеце "Буквара", выдадзенага беларусамі.

Таксама пройдуць "Іванаўскія чытанні" – навукова-практычная канферэнцыя, што арганізуецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Часткай Дня беларускага пісьменства стане "Дарога да святынь" – рэспубліканская навукова-асветная экспедыцыя з жыватворным агнём ад Труны Гасподняй.

←"Насиловали и 70-летних старух, и 14-летних девочек". Литва рассекретила документы о преступлениях Красной армии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика