Перад школай
Стартуе новы навучальны год. Адпачыўшы ў летніх лагерах, ці проста дзесьці на ўлонні маляўнічых прастораў Стаўбцоўшчыны, вучні Дзераўнянскай і Шашкоўскай сярэдніх школ хутка сядуць за парты. Дзецям прыемна будзе любавацца прышкольнымі ландшафтамі з багаццем кветак, малых архітэктурных формаў, створаных з іх удзелам.
Фота Васіля Зянько
ВЫЙГРАЦЬ КОНКУРС – АТРЫМАЦЬ СТЫМУЛ
На сучасны момант праблема выхавання і фарміравання творчай асобы вучня набывае выключную актуальнасць. Зразумела, што творчы чалавек здольны найбольш эфектыўна арганізоўваць сваю дзейнасць пры вырашэнні задач, пастаўленых перад ім грамадствам.
Таму асаблівую ўвагу ў сярэдняй школе № 2 г. Стоўбцы надаём удзелу вучняў у мастацкіх конкурсах, якія прызначаны арганізоўваць дзяцей на творчае пераўтварэнне свету, з’яўленне новаўвядзенняў, фарміраванне духоўнага светапогляду асобы школьніка.
У мінулым навучальным годзе нашы вучні прынялі ўдзел у 29 мастацкіх конкурсах – ад раённага да міжнароднага ўзроўняў.
Штогод і настаўнікі нашай установы, як прыклад вучням, становяцца пераможцамі ў раённым і абласным этапах абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў. І гэты год не выключэнне. Настаўнікі выяўленчага мастацтва А. А. Кубрына і працоўнага навучання М. У. Кіслова асабістымі дасягненнямі натхнялі вучняў на творчасць і самарэалізацыю.
Мы ганарымся шматлікімі мастацкімі перамогамі ў гэтым навучальным годзе сясцёр Кацярыны і Таццяны Юрчык, Кацярыны Дзянісік, Уладзіслава Яўсейчыка, Веранікі Сідаровіч, Дар’і Цярэшка, Марыі Цярлецкай, Анастасіі Смірновай, Уладзіславы Краўцовай (педагог А.А. Кубрына). Пад кіраўніцтвам М. У. Кісловай кожны год з’яўляюцца творчыя перамогі ў нашых хлопчыкаў: Мікіты Макаранкі, Уладзіслава Емяльянава, Данілы Шыбко, Віталія Юнцэвіча, Уладзіслава Яўсеенкі, Мікіты Паркасадзэ.
Стараннямі настаўнікаў пачатковых класаў Н. П. Амельчанкі, С. Г. Гаптар., Г. П. Даманавай, І. В. Цупрун маленькія вучні Лізавета Манцывода, Лізавета Ладыгіна, Глеб Грыгаровіч, Сяргей Някрасаў, Дар’я Дзягель праз перамогі ў такіх мастацкіх конкурсах, як рэспубліканскі конкурс, прысвечаны 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскі конкурс «Моя прекрасная мама», арганізаваны часопісам «Юный спасатель», раённы конкурс на лепшую работу дэкаратыўна-прыкладной творчасці, паказалі свае лідарскія якасці і творчую ўнікальнасць. Трэба адзначыць, што педагогі і вучні абдумана вывучаюць палажэнні аб правядзенні мастацкіх конкурсаў і толькі тады сумесна прымаюць рашэнне аб удзеле ў іх. Апошнія гады вельмі часта вучні класаў інтэграванага навучання і выхавання таксама смела прымаюць удзел у шматлікіх конкурсах і акцыях. У гэтым годзе падчас рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Дари добро – стань Дедом Морозом!», арганізатарам якой у нашым раёне выступае раённае спажывецкае таварыства, 11 мастацкіх работ нашых выхаванцаў красаваліся на ёлках у гандлёвай зале магазіна «Дзіцячы свет».
Канкурэнцыя ва ўмовах мастацкіх конкурсаў з’яўляецца стымулам для развіцця крэатыўнасці асобы школьніка, ініцыіруе з’яўленне новаўвядзенняў і інавацый у мастацкай дзейнасці, а параўнанне ўзроўню вынікаў культурнай дзейнасці дае ўяўленне аб ступені іх культурнага развіцця. Мастацкую конкурсную дзейнасць лічым асабліва значнай, таму што яна прадугледжвае развіццё ініцыятывы і актыўнасці вучняў, спрыяе іх творчай самарэалізацыі, што дазволіць ім сфарміравацца як асоба і развіць свае таленты і задаткі.
Людміла СТАРАВОЙТАВА,намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы
ЗДАРОВЫМ БЫЦЬ ЗДОРАВА
Два гады Заямнаўская сярэдняя школа працуе над рэалізацыяй праекта «Школа – тэрыторыя здаровага ладу жыцця». У працэсе работы над праектам было вырашана стварыць на базе нашай установы адукацыі раённы рэсурсны цэнтр па фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця. Сутнасць нашай дзейнасці заключаецца ў стварэнні асяроддзя, накіраванага на захаванне і ўмацаванне здароўя дзіцяці, фарміраванне пазіцыі стваральніка ў дачыненні да здароўя свайго і акружаючых.
Школа арганізавала комплексную сістэму фарміравання здаровага ладу жыцця навучэнцаў, уключыла ў гэты працэс законных прадстаўнікоў навучэнцаў, спецыялістаў зацікаўленых структур. На працягу навучальнага года праводзіліся тыдні, дэкады, месячнікі па фарміраванні здаровага ладу жыцця; дынамічныя перапынкі пасля 2, 3 і 4 урокаў; трэнінгі групы валанцёраў роўнага навучання «Твой выбар»; адзіныя дні прафілактыкі з запрашэннем спецыялістаў Стаўбцоўскай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва, РАУС, РАНС, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, Заямнаўскага ФАПа, свяшчэнніка кафедральнага сабора святой праведнай Ганны г. Стоўбцы айца Георгія Кур’яна; дні здароўя, спартыўныя мерапрыемствы ў шосты школьны дзень.
Навучэнцы школы – актыўныя ўдзельнікі ўсіх мерапрыемстваў. На працягу навучальнага года вучні прымалі ўдзел у конкурсе «Самы здаровы клас». Па выніках дэкады «Здаровым быць здорава» самыя актыўныя і спартыўныя вучні школы атрымалі медалі «Я за здаровы лад жыцця». Вучні 8-9 класаў разам з педагогам-арганізатарам праводзяць флэшмобы ў школе і на раённым узроўні. Другі год запар мы арганізоўваем флэшмобы для ўдзельнікаў абласнога форуму дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў, які праходзіць на базе аздараўленчага лагера «Нёман». На сайце ўстановы адукацыі створана электронная кніга па здаровым ладзе жыцця, у якой размешчаны творчыя работы навучэнцаў адпаведнай тэматыкі. Мы заўсёды ў прызёрах раённых конкурсаў КВЗ юных інспектараў дарожнага руху, «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім», алімпіяды па Правілах дарожнага руху, пастаянныя ўдзельнікі абласных этапаў конкурсаў «Выратавальнікі вачыма дзяцей», «Бяспека на вадзе вачыма дзяцей».
Для прыцягнення маладога пакалення да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай арганізаваны заняткі спецыялізаванага па спорце 5 класа па лыжных гонках. Працуе спартыўная секцыя «Лыжныя гонкі» і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці: «Яркі, вясёлы свет гульні» (1 клас), «Здаравячок» (2 клас), «Спартыўная карусель» (3-4 класы), «Гуляем у футбол» (5-9 класы), «Турысцёнак» (11 клас). Праводзяцца факультатыўныя заняткі: «Па прыступках здаровага харчавання» (1-4 класы), «Мы – самі» (8 клас), «Падрыхтоўка валанцёраў да рэалізацыі падыходу «роўны навучае роўнага» (9-10 класы).
Вопытам работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця мы дзяліліся на міжраённым семінары, раённым семінары класных кіраўнікоў, абласным семінары намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце.
Марыя КАЗАЦКАЯ, кіраўнік педагагічнага праекта
ДАРОГА Ў ВЯЛІКІ СПОРТ
Вялікі ўклад у развіццё фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ўносіць Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
У 44 вучэбна-трэніровачных групах і ў двух спецыялізаваных спартыўных класах займаюцца 516 вучняў.
Школай падрыхтаваны 12 спартсменаў-першаразраднікаў і 114 спартсменаў масавых разрадаў.
У вучылішчы рэспубліканскага статусу накіраваны на навучанне тры вучні.
У мінулым годзе на спаборніцтвах рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў юнымі спартсменамі нашага раёна заваявана 95 прызавых месцаў.
Пр