Абвінавачваецца… добры ўраджай

Источник материала:  
30.08.2018 — Разное
Абвінавачваецца… добры ўраджай
У нашым раёне зафіксаваны два выпадкі атрымання вельмі цяжкіх траўм, звязаных з пашкоджаннем пазваночніка, а гэта можа прывесці да цяжкай інваліднасці ці смерці. 

У першым выпадку 54-гадовы мужчына з Даманава забраўся на пладовае дрэва, на сліву, каб сабраць ураджай гэтай культуры, якая добра ўрадзіла. Але на вышыні страціў раўнавагу і паляцеў уніз. Прычым падаў ён галавой уніз, атрымаў вельмі цяжкую траўму пазванкоў, шпіталізаваны. 
Штосьці падобнае здарылася ў Івацэвічах, дзе мужчына пенсійнага ўзросту нёс цяжкі бідон з сокам, але спатыкнуўся, упаў – і зноў жа моцна пашкодзіў пазваночнік. 

Як паведамілі “ІВ” у Івацэвіцкай ЦРБ, стан гэтых мужчын, якіх накіравалі ў медцэнтры Мінска і Баранавічаў, вельмі цяжкі. 
Аляксандр ГОРБАЧ.    
←УЕФА оштрафовал «Зенит» за поведение болельщиков в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика