Дзень беларускага пісьменства г. Іванава. Праграма свята 1-2 верасня

Источник материала:  
30.08.2018 15:46 — Разное

2018 г. Іванава


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news58441.php

Дзень беларускага пісьменства г. Іванава. Праграма свята 1-2 верасня

29 жніўня – 2 верасня 2018 года – Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга

г. Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор – г. Лагойск – в. Малыя Ляды (Смалявіцкі раён) – г.п. Свіслач (Пухавіцкі раён) – г.п. Рудзенск (Пухавіцкі раён) – г. Дзяржынск – г. Клецк – Святое Поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета (Баранавіцкі раён) – г.п. Ружаны (Пружанскі раён) – г.п. Целяханы (Iвацэвiцкi раён) – г.п. Лагішын (Пінскі раён) – г. Іванава Брэсцкай вобласці.

ПРАГРАМА СВЯТА

1 верасня

9.00 – 10.00 – ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Іванава” (вул. Савецкая, 78)

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў “Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа”.

10.30 – 10.50 – Універмаг (вул. Савецкая, 79)

Урачыстае адкрыццё кніжнага магазіна “Верасень”.

10.00 – 12.00 – ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава” (вул. Першамайская, 5)

“З любоўю да роднага слова”. Падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу сярод бібліятэк па папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў.

Галерэя гістарычных асоб “Беларускія асветнікі – першадрукары”.

Выстава-хроніка “І будуць словы землякоў гучаць над роднаю старонкай”.

10.00 – 14.00 – Пляцоўка амфітэатра ў гарадскім парку

Конкурсная праграмма ХХІІ абласнога свята-конкурсу духавой музыкі “Фанфара-2018”.

12.00 – 14.00 – ДУК “Раённы музейны комплекс імя Напалеона Орды” (в. Варацэвічы, вул. Крупскай, 36)

Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”.

12.00 – 20.00 – Плошча Кастрычніка

Фестываль кнігі і прэсы

Павільёны:

“Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь” (лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы, экспазіцыя перыядычных выданняў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”);

“Слова пісьменніка” (прэзентацыі кніг, аўтограф-сессіі);

“Добрая кніга – дзецям” (прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны); 

“Друкарскі двор XVI стагоддзя”.

Праекты:

кнігі-пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”;

кнігі пісьменнікаў-юбіляраў.

Прэзентацыя выставачнага праекта “Янка Купала. Жалейка”, прымеркаванага да 110-годдзя выхаду першага паэтычнага зборніка Я. Купалы.

Правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.

Прэзентацыя творчых праектаў Прэзідэнцкай бібіліятэкі Рэспублікі Беларусь “PROчытанне”, “Літаратура ў мастацтве”.

Выстаўка абласных і раённых СМІ.

Святочны гандаль кнігай.

12.00 – 20.00 – ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)

Выстаўка “Беларускі буквар: сувязь пакаленняў”, прысвечаная 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” і Году малой радзімы.

Выстаўка галаграм старадрукаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: “Біблія” Ф. Скарыны (Прага, 1517 – 1519), “Евангелле” П. Мсціслаўца (Вільня, 1575), “Новы Запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652).

“Беларусы. Арт-пазітыў”. Выстаўка малюнкаў вядомага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў, аглядальніка газеты “СБ. Беларусь сегодня” Алега Карповіча.

Фотадакументальная выстаўка, прысвечаная юбілейным датам паэм Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.

Літаратурна-дакументальная выстаўка “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім “Я”...”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

“Напісанае застаецца”. Выстаўка кніг з фондаў Брэсцкай абласной бібіліятэкі імя М. Горкага.

12.00 – 18.00 – ДУК “Цэнтральная раённая бібіліятэка імя Ф.І. Панфёрава” (вул. Першамайская, 5)

Навукова-практычная канферэнцыя “Іванаўскія чытанні”. 

14.00 – 16.00 – ДУК “Мотальскі музей народнай творчасці” (аг. Моталь, вул. Леніна, 29)

Краязнаўчыя чытанні па рукапісе Марыі Саковіч “Сяляне мястэчка Моталь і іх песні” (1877 год).

Выстава “Таямнічая мова кнігі” (з фондавай калекцыі “Друкаваныя выданні”).

12.00 – 19.00 – Пляцоўка вакол ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)

Праект “Майстры Брэстчыны”.

Выстава-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Брэсцкай вобласці, майстар-класы па традыцыйных рамёствах.

Тэатралізаванае прадстаўленне “Запрашаем да Мэйты” (лабурская карчма).

12.00 – 19.00 – вул. Савецкая, вул. Карбышава

Праект “Вулічныя музыкі”.

Пляцоўка вакол ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)

16.00 – 18.00 – “Янаўскія замалёўкі”. Музычна-паэтычныя чытанні на балконах горада.

18.00 – 20.00 – ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый (вул. Савецкая, 50а)

Фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году малой радзімы ў Беларусі.

18.00 – 18.30 – Пляцоўка ў гарадскім парку

Закрыццё абласнога пленэра разьбяроў.

18.00 – 19.00 – Пляцоўка вакол ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)

Этнадыскатэка “Палескія вытылінгічы”.

17.30 – 18.00 – вул. Савецкая

Хрэсны ход да Храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ўдзельнікаў Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.

18.00 – 20.00 – Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы (плошча Кастрычніка, 1)

Малебен у Храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Передача Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.

21.00 – 22.30 – санаторый “Алеся”

Духоўна-асветніцкая сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі з жыхарамі аграгарадка Адрыжын, вёскі Махро, персаналам і адпачываючымі санаторыя “Алеся”.

2 верасня

8.15 – 8.45 – ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Іванава” (вул. Савецкая, 78)

Пасадка Сада Малітвы.

9.00 – 10.30 – Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы (плошча Кастрычніка, 1)

Божая Літургія ў Храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Передача Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.

11.00 – 11.20 – вул. 17 Верасня

Адкрыццё памятнага знака, прысвечанага XXV юбілейнаму Дню Беларускага пісьменства ў Іванава.

11.20 – 11.55 – вул. Савецкая, 17 Верасня, Першамайская, Леніна, Кірава

Урачыстае шэсце, прысвечанае 595-годдзю горада Іванава, XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства.

12.00 – 13.40 – Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)

Урачыстае адкрыццё XXV Дня беларускага пісьменства.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята.

Мастацка-тэатралізаваная дзея “Малой радзіме пакланюся!”

Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

12.00 – 20.00 – Плошча Кастрышчіка

Фестываль кнігі і прэсы.

Павільёны:

“Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь” (лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы, экспазіцыя перыядычных выданняў установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”);

“Слова пісьменніка” (прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі);

“Добрая кніга – дзецям” (прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны);

“Друкарскі двор XVI стагоддзя”.

Праекты:

кнігі-пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”;

кнігі пісьменнікаў-юбіляраў.

Прэзентацыя выставачнага праекта “Янка Купала. Жалейка”, прымеркаванага да 110-годдзя выхаду першага паэтычнага зборніка Я. Купалы.

Правядзенне грамадска-культурнай акцыи “Чытаем Купалу разам”.

Прэзентацыя творчых праектаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь “PROчытанне”, “Літаратура ў мастацтве”.

Выстаўка абласных і раённых СМІ.

Святочны гандаль кнігай.

12.00 – 20.00 – ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)

Выстаўка “Беларускі буквар: сувязь пакаленняў”, прысвечаная 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” і Году малой радзімы.

Выстаўка галаграм старадрукаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: “Біблія” Ф. Скарыны (Прага, 1517 – 1519), “Евангелле” П. Мсціслаўца (Вільня, 1575), “Новы Запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652).

“Беларусы. Арт-пазітыў”. Выстаўка малюнкаў вядомага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў, аглядальніка газеты “СБ. Беларусь сегодня” Алега Карповіча.

Фотадакументальная выстаўка, прысвечаная юбілейным датам паэм Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.

Літаратурна-дакументальная выстаўка “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім “Я”...”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

“Напісанае застаецца”. Выстаўка кніг з фондаў Брэсцкай абласной бібіліятэкі імя М. Горкага.

12.00 – 15.00 – ДУК “Цэнтральная раённая бібіліятэка імя Ф.І. Панфёрава” (вул. Першамайская, 5)

“Брэстчына турыстычная запрашае...”.

Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Брэсцкага раёна.

14.00 – 15.30 – Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)

“Бачу Беларусь такой...” Літаратурна-мастацкая дзея.

14.30 – 14.40 – ля будынка пошты (вул. Піянерская, 5)

Гашэнне маркі і паштовага канверта, прысвечаных XXV Дню беларускага пісьменства ў Іванаве.

14.30 – 16.00 – г. Іванава, в. Ляскавічы, аг. Моталь, Яечкавічы

Духоўна-асветніцкія сустрэчы з удзельнікамі экспедыцыі “Дарога да Святыняў” у Нядзельнай школе г. Іванава, ва ўстанове аховы здароўя “Іванаўская ЦРБ”, у Нядзельнай школе в. Ляскавічы, Доме культуры вёсак Моталь, Яечкавічы

15.30 – 15.45 – Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)

Урачыстая цырымонія перадачы эстрафеты свята гораду Слоніму Гродзенскай вобласці.

15.45 – 17.00

“Мы – разам!” Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

10.00 – 18.00 – пляцоўка каля ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)

Праект “Майстры Брэстчыны”.

Выстава-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Брэсцкай вобласці, майстар-класы па традыцыйных рамёствах.

10.00 – 22.00 – вул. Кірава, Карбышава

Праект “Брэсцкія панадворкі”.

10.00 – 22.00 – вул. Леніна, гарадскі парк

Кірмаш беларускіх прадпрыемстваў.

10.00 – 22.00 – Гарадскі парк

Свята-фэст беларускай кухні і беларускай прадукцыі.

12.00 – 20.00 – вул. Савецкая, вул. Карбышава

Праект “Вулічныя музыкі”.

14.00 – 16.00 – Гарадскі стадыён (вул. Савецкая, 24) 

Футбольны матч 12-га тура чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе (каманды г. Іванава і Баранавіцкага раёна).

16.00 – 17.00 – Гарадское вадасховішча

Прэзентацыя фестывалю воднага турызму “Мотальская рэгата”, злёту аматараў воднага турызму “Днепрабугская эстафета”.

16.00 – 18.00 – ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)

Заключны канцэрт і ўзнагароджванне пераможцаў ХХІІ абласнога свята-конкурсу духавой музыкі “Фанфара-2018”.

17.00 – 19.00 – Спартыўныя пляцоўкі ў гарадскім парку

Таварыскія сустрэчы аматараў міні-футбола і валейбола.

Паказальныя выступленні выхаванцаў маладзёжнага спартыўнага клуба “Асахі” (каратэ-до).

20.00 – 22.00 – Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)

Закрыццё Дня беларуская пісьменства. Канцэрт майстроў мастацтваў “Льецца песня над Палессем”.

←Россия урезает нефтяную поддержку Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика