У Гродне жанчына прынесла ў міліцыю незвычайную самаробную зброю (фота)

Источник материала:  
28.08.2018 17:11 — Разное
У Гродне жанчына прынесла ў міліцыю незвычайную самаробную зброю (фота)
Фота: http://sudexpert.gov.by

У Гродне жанчына прынесла ў міліцыю незвычайную самаробную зброю. Яна знайшла яе ў кватэры пасля смерці свайго мужа. Была прызначана балістычная экспертыза. У выніку эксперт засведчыў, што прадметы магчыма аб'яднаць у ручную гладкаствольную агнястрэльную зброю калібра 9 мм. І з яе можна страляць.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці Марыя Лешык, самаробная зброя была выраблена цалкам у хатніх умовах (у некаторых выпадках часткі такой зброі вырабляюцца на прадпрыемствах), Падобныя выпадкі дастаткова рэдкія, паколькі "майстар" мусіць валодаць спецыяльнымі ведамі.

←МАЗ разработает специальный африканский автобус для плохих дорог

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика