Люстрадзён на сёньня

Источник материала:  
28.08.2018 — Разное
Люстрадзён на сёньня

28 жніўня 1915 г. у в. Бойдаты Ваўкавыскага павета нарадзіўся беларускі грамадскі дзеяч, юрыст, брат Язэпа Найдзюка Часлаў НАЙДЗЮК.

У 1927-1935 гг. вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1940 г. скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя, член Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Вілейцы міравым суддзём, узначальваў мясцовы аддзел БНС. Па палітычных перакананнях быў хадэкам. У 1949 г. эмігрыраваў у ЗША, жыў у Каліфорніі, арганізоўваў беларускае жыццё ў Каліфорніі, быў прадстаўніком Кангрэсовага камітэту на гэты штат, супрацоўнічаў з газетай «Беларус».

Памёр 28 сакавіка 1995 г. у Пасадэне, Каліфорнія, ЗША.

←Женщина купила квартиру в Минске и нашла в подвале гранаты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика