Даішнік прыдушыў пінчука, які стукнуў яго. Мужчына страціў прытомнасць
27.08.2018 08:26
—
Разное

Фота: pixabay.com
У Пінску натоўп ледзь не зладзіў самасуд над даішнікам. Відэа гэтага здарэння трапіла ў сацсеткі.
ДАІ эвакуявала аўтамабілі, няправільна прыпаркаваныя каля рынка. Мужчына падышоў да інспектара і запатрабаваў прадставіцца. Пінчук абражаў кіроўцу эвакуатар і даішніка, называючы іх клоўнамі. Іх адказы на відэа не чуваць.
Урэшце даішнік выставіў наперад руку і, магчыма, дакрануўся да мужчыны — той у адказ стукнуў міліцыянта. Пасля кароткай бойкі кіроўца эвакуатара дапамог затрымаць мінака. Пры гэтым даішнік ужыў удушальны прыём, ад якога праціўнік страціў прытомнасць.
Пакуль выклікалі "хуткую" і рабілі мужчыну штучнае дыханне, натоўп накінуўся на даішніка і ледзь не зладзіў самасуд.