Коллектив ушачских медиков пополнился 10 молодыми специалистами

Источник материала:  
24.08.2018 — Разное

Кожны год на Ушаччыну прыязджаюць маладыя спецыялісты, якімі папаўняюцца мясцовыя ўстановы і арганізацыі. Сёлета своеасаблівым рэкардсменам у гэтым сэнсе стала цэнтральная райбальніца, куды пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прыйшлі 6 урачоў і 4 прадстаўнікі сярэдняга медперсаналу.Коллектив ушачских медиков пополнился 10 молодыми специалистами

Сваіх першых пацыентаў у паліклініцы зараз прымаюць хірург Лілія Ігараўна Аўдошка, урач функцыянальнай дыягностыкі і эндакрынолаг Анастасія Сяргееўна Клачок, неўролаг Марыя Валер’еўна Ганчар. У аддзяленні анестэзіялогіі-рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі ратуе чалавечыя жыцці анестэзіёлаг-рэаніматолаг Юлія Пятроўна Буда. За здароўем прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва сочыць акушэр-гінеколаг жаночай кансультацыі Дар’я Сяргееўна Лазарава. Урачом агульнай практыкі ў Дубраўскай бальніцы сястрынскага догляду працуе Сяргей Юр’евіч Савіцкі. Аб прыгожай усмешцы пацыентаў дбае зубны тэхнік Аляксандра Уладзіміраўна Карпушэўская. Вопыт работы на пасадзе медыцынскай сястры ў хірургічным аддзяленні набывае Алеся Уладзіміраўна Лісічонак, а ўчастковых медсясцёр тэрапеўтычных кабінетаў паліклінікі – Ірына Мікалаеўна Максак і Наталля Аляксандраўна Гардзіёнак.

Як адзначае адміністрацыя Ушацкай ЦРБ, маладыя спецыялісты прыйшлі да іх з добрым узроўнем падрыхтоўкі. Зрэшты, у пачатку працоўнага шляху ім ёсць у каго павучыцца: вопытныя ўрачы і работнікі сярэдняга звяна заўсёды гатовы параіць, падказаць.

Усе медыкі, якія прыбылі сёлета ў наш раён, забяспечаны жыллём і годнымі ўмовамі працы. Хочацца спадзявацца, што на Ушаччыне ім спадабаецца і яны працягнуць тут сваю прафесійную дзейнасць.

На здымку: І.Максак, А.Карпушэўская, Л.Аўдошка, С.Савіцкі, Д.Лазарава, А.Клачок.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←С 25 августа на дорогу только с включёнными фарами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика