ААТ «Церабяжоу-Агра». Спакой ім толькі сніцца

Источник материала:  
24.08.2018 — Разное

ААТ «Церабяжоу-Агра». Спакой ім толькі сніцца

Убрана – 715 га

Намалочана – 2011 тон

Ураджайнасць – 28,1 ц/га

Дырэктар ААТ “Церабяжоў-Агра” Мікалай Канстанцінавіч Дзямко лічыць галоўным плюсам свайго прадпрыемства зладжаны калектыў. Аднак і сярод лепшых заўжды можна вылучыць лепшых.

Прыклад для іншых  – экіпаж Мікалая Міхайлавіча Валько і Міхаіла Паўлавіча Карповіча, якія стабільна працуюць у такім складзе на жніве ўжо больш за пяць гадоў.

Мікалай Міхайлавіч у прафесіі 28 гадоў і з’яўляецца асноўным механізатарам, які працуе на падрыхтоўцы глебы і штогод праводзіць сяўбу асноўнай кармавой культуры – кукурузы. Мікалай Валько жанаты, выхоўвае з жонкай дваіх дзяцей, ёсць унучка.

Міхаіл Паўлавіч Карповіч мае стаж работы  34 гады. Разам з жонкай выгадавалі траіх дзяцей, а цяпер радуюцца зносінам з такой самай колькасцю ўнукаў.

Абодва механізатары трымаюць гаспадарку, таму працуюць не толькі на рабоце, а і дома. Як кажуць, спакой ім толькі сніцца.

Механізатары спраўна адпрацавалі на ўборцы збожжавых і зернебабовых. Але адпачынку не прагназуецца: адразу пасля ўборкі шчыруюць на падрыхтоўцы глебы пад азімыя культуры. А іх памочнік камбайн “Бізон-59”, які ў страі цэлых 17 гадоў, пастаўлены на трывалае захоўванне да наступнай уборачнай кампаніі.

Дзякуючы механізатарам, якія дбайна сочаць за тэхнічным станам камбайна, ён гатовы да новых здзяйсненняў, як і вопытныя працаўнікі, што змагаліся на ім за ўраджай…

Тэкст і фота Ліліі ГУШЧА

 

←В Минске нашли пропавшего более недели назад подростка. Его жизни ничто не угрожает

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика