17 жніўня прайшло пасяджэнне Шумілінскага райвыканкама
Як спрацавалі? Як будзем рухацца далей?
У пятніцу прайшло пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім абмеркаваны вынікі выканання параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Шумілінскага раёна і выкананне бюджэту ў першым паўгоддзі 2018 года. Удзел у рабоце прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Мірош і начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Уладзімір Давыдоўскі. Вёў пасяджэнне выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Алег Быкаў.
З асноўным дакладам выступіла намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях эканомікі Святлана Цімашэнка.
Інфармацыю аб выкананні бюджэту Шумілінскага раёна за 1 паўгоддзе 2018 года падала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка.
У абмеркаванні дакладаў выступілі са справаздачамі дырэктар ОКЗ (П. Манак), кіраўнікі УП ЖКГ (А. Шпакаў), прадпрыемства меліярацыйных сістэм (А. Мацюшчанка), “Лаўжанскага” (П. Кунштэль), “Прыазёрнага міру” (В. Дзяцко) і “Ульскага” (В. Лабейка).
Алена КАРПУШЭНКА.
Падрабязную справаздачу з пасяджэння райвыканкама чытайце ў №64 ад 21.08.2018 г.