На прицеле – лось и олень. Начался летне-осенний сезон охоты на лося, оленя благородного
З 20 жніўня па 30 верасня адкрыты летне-асенні сезон палявання на лася, аленя высакароднага на рэву. Паляванне дазволена на дарослых самцоў, селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту ружэйным спосабам з засады, з падыходу на працягу сутак. Можна выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоулей, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў з куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты. Паляванне ажыццяўляецца па разавых дазволах і пуцёўках.
Працягваецца паляванне і на дзікага кабана з падыходу і засады. Паляўнічаму, які здабыў названы від жывёлы выплачваецца ўзнагароджанне ў памеры 49 рублёў. Жадаючым адправіцца паляваць на дзіка варта звярнуцца ў БТПР. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 5-72-03.
Вольга КАМАРКОВА.