Рабочы ў Баранавічах страціў прытомнасць і зваліўся пад газавую гарэлку

Источник материала:  
21.08.2018 18:23 — Разное
Рабочы ў Баранавічах страціў прытомнасць і зваліўся пад газавую гарэлку
Фота: sudexpert.gov.by

Следчы камітэт высвятляе акалічнасці здарэння ў Баранавічах, дзе ў мужчыны абгарэлі ногі падчас працы. 

Здарэнне адбылося 20 жніўня прыкладна ў 14.30. 50-гадовы жыхар Баранавічаў працаваў у індывідуальнага прадпрымальніка па працоўнай дамове. Мужчына чысціў металічную агароджу ад фарбы з дапамогай газавай гарэлкі. Аднак падчас працы ён страціў прытомнасць і паваліўся. Пры гэтым ён выпусціў шланг газавай гарэлкі. Пакуль мужчына быў без прытомнасці, яго ногі абгарэлі ад агню ўключанай гарэлкі.

Пацярпелага знайшлі мінакі, якія выключылі гарэлку і выклікалі лекараў. Траўмаваны рабочы цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі.

←Янукович женился? Роскошная жизнь пенсионера Януковича в России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика