Спецыялісты расказалі пра надвор’е на бліжэйшы час

Источник материала:  
21.08.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Спецыялісты расказалі пра надвор’е на бліжэйшы час

Канец жніўня будзе камфортны, без асаблівых дажджоў, але ўжо не такі цёплы, як у пачатку. Адчуваецца, асабліва ранкамі, надыход восені.

Сёння, 21 жніўня, паветра прагрэецца ўдзень да 22 градусаў цяпла, а вось ноччу — +11…+15 °С. На працягу дня — пахмурна з праясненнямі. Паўночна-заходні вецер складзе 6 — 9 метраў за секунду, а пры парывах — да 14.

22 жніўня спецыялісты абяцаюць толькі сонечнае  надвор’е, праўда, тэмпература не падымецца ўдзень вышэй за 21 градус са знакам “+”, ноччу — усяго +9…+11 °С. Вецер стане не такі моцны: да 6 м/с.

У чацвер, 23 жніўня, характар надвор’я не памяняецца: так жа сонечна і без ападкаў на працягу дня. Паветра, па меркавані спецыялістаў, прагрэецца да +22…+24 °С удзень, а ў начныя часы — да 16 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу, 24 жніўня, слупок тэрмометра на Нясвіжчыне падымецца яшчэ больш: удзень — +24…+26 °С, ноччу — +15…+18 °С.  Разам з тым, надвор’е стане воблачным з праясненнямі, магчымы невялікі дождж. Паўднёва-ўсходні вецер — 6 — 8 м/с, пры парывах — да 13.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў нашых наступных матэрыялах.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←Формат Кубка Дэвиса кардинально изменится с 2019 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика