У Мінску каля гандлёвага цэнтра Dana Mall зноў адбыўся пажар
20.08.2018 10:09
—
Разное

Фота: скрыншот з відэа vk.com/cpbelarus.
У Мінску каля гандлёвага цэнтра Dana Mall недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі ўдзень 19 жніўня адбыўся пажар. Відэа з'явілася ў сацсетках. Узгаранне было на пляцоўцы для смецця, яго хутка ліквідавалі ратавальнікі. Тэлеканал АНТ адзначае, што пацярпелых не было, а аб'екту былі нанесеныя мінімальныя страты.
Падобнае здарэнне адбылося ў красавіку, там гарэў кантэйнер са смеццем (гл. другое відэа).