Акно ДАІ. Цішэй едзеш – далей будзеш

Источник материала:  
20.08.2018 — Разное

З 16 па 20 жніўня 2018 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю «Хуткасць», мэтай якой з’яўляецца актывізацыя работы па ўмацаванні транспартнай дысцыпліны адносна выканання вадзіцелямі хуткасных рэжымаў.

Па стане на 14.08.2018 на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна адбылося 14 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх чатыры чалавекі загінулі і 13 атрымалі траўмы. Тры ДТЗ учынены вадзіцелямі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Па прычыне няправільнага выбару ці перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху ўчынены чатыры ДТЗ, у выніку якіх пяць чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

17.07.2018 каля 19.15 вадзіцель 1999 г. н. за рулём аўтамабіля «Сітраен С-4″ пры руху на 281-м кіламетры аўтадарогі Брэст – Мінск – мяжа РФ няправільна выбрала бяспечную хуткасць руху, не ўлічыла ўмовы надвор’я (моцны дождж), у выніку чаго не справілася з кіраваннем і з’ехала ў кювет. У выніку ДТЗ пасажыру аўтамабіля 1974 г. н. прычынены цялесныя пашкоджанні.

Згодна з арт. 18.13 КоАП, за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/гадз. штраф складзе да 24, 5 руб. (да 1 базавай велічыні), ад 20 да 30 км/гадз. – ад 24,5 да 73, 5 руб. (ад 1 да 3 базавых велічынь), 30 і больш км/гадз. – ад 73,5 да 245 руб. (ад 3 да 10 базавых велічынь). За паўторнае на працягу года парушэнне ў адносінах да вадзіцеля прымяняецца штраф ад 122,5 да 367,5 руб. (ад 5 да 15 базавых велічынь) ці пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да аднаго года.

Пункт 87 Правілаў дарожнага руху патрабуе ад вадзіцеля выбіраць хуткасць з улікам інтэнсіўнасці і характару руху транспартных сродкаў і пешаходаў, дарожных умоў, шырыні і стану праезджай часткі, бачнасці ў напрамку руху, атмасферных умоў, рэльефу мясцовасці, бачнасці і агляднасці, стану свайго транспартнага сродку і характару грузу.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў да дысцыпліны, адказнасці і выканання правілаў дарожнага руху. Памятайце, што ўважлівае, культурнае кіраванне аўтамабілем і пастаянны кантроль за дарожнай сітуацыяй забяспечаць шчаслівае прыбыццё да месца прызначэння.

Аддзел ДАІ РАУС

←20 августа Гродненщина присоединится к благотворительной акции «Бегущие города»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика