У Кіеве “Бук” пасля рэпетыцыі параду пратараніў будынак бізнэс-цэнтра
19.08.2018 11:54
—
Разное

Фота: hromadske.ua
У Кіеве зенітная ўстаноўка “Бук” пасля рэпетыцыі параду да Дня Незалежнасці пратараніла бізнэс-цэнтр. Як паведамляе “Грамадскае”, інцыдэнт здарыўся ў ноч на нядзелю. Ваенная тэхніка вярталася на базу вуліцай Яраслаўскай і раптам “Бук” урэзаўся ў бізнэс-цэнтр Astarta.
На фота бачна, што вайсковая тэхніка моцна пашкодзіла фасад будынка, ад якога адкалоліся кавалкі каменя.
Адзначаецца таксама, што ў мэтах бяспекі ўвесь цэнтр горада быў ачэплены на час рэпетыцыі. Інфармацыі пра пацярпелых няма.