Стралок, які забіў міліцыянта, абясшкоджаны і затрыманы
17.08.2018 16:08
—
Разное
Фота: belive.ru
У выніку спецаперацыі стралок з вёскі Бабровічы Івацэвіцкага раёна быў затрыманы і абясшкоджаны. Пра гэта праінфармаваў Следчы камітэт.
57-гадовы вясковец Сяргей Сямёнавіч Дзячок падазраецца ў забойстве ўчастковага інспектара міліцыі. Стралку пагражае смяротнае пакаранне.
Як паведамляла Еўрарадыё, да жыхара вёскі Бабровічы прыехалі тры міліцыянты, каб праверыць, ці здаў ён стрэльбу. Той адразу пачаў страляць па міліцыі. Адзін міліцыянер быў забіты на месцы, другі паранены, яго шпіталізавалі. Пасля гэтага стралок зачыніўся ў хаце і прыгразіў спаліць будынак.
Мясцовыя жыхары кажуць, што стралок апошнім часам паводзіў сябе як варʼят. Кажуць, што ён быў паляўнічы і ў яго нібыта канфіскавалі зброю, а міліцыянты прыехалі праверыць гэта.