На Ушаччине прошёл 5-й этап Кубка Республики Беларусь по ралли

Источник материала:  
17.08.2018 — Разное

І зноў ралісты выйшлі на лінію старту. І зноў маторы працавалі на поўную магутнасць, аўтамабілі – на знос, а экіпажы змагаліся не толькі з сапернікамі, але і з трасай.На Ушаччине прошёл 5-й этап Кубка Республики Беларусь по ралли

Здаецца, зусім нядаўна мы расказвалі пра другі этап ралі-спрынту, што праходзіў на тэрыторыі Ушацкага раёна ў рамках Кубка Рэспублікі Беларусь у маі. А ў мінулую нядзелю, 12 жніўня, ля вёсак Рагуцкія, Дарошкавічы, Замошша, Скачыхі прайшла ўжо пятая гонка сезона. Падобныя спаборніцтвы носяць статус адкрытых, гэта значыць, што ўдзел у іх могуць прымаць прадстаўнікі любых краін, таму да беларусаў далучыліся расіяне, літоўцы. Нямала сярод ралістаў было прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва.

Яшчэ да старту многія спартсмены (дарэчы, усе яны на Ушаччыне не ўпершыню) адзначалі, што траса не вельмі складаная: дастаткова роўнае пакрыццё, ям мала, а таму гонка павінна быць хуткай. І сапраўды, прапанаваныя спецучасткі аўтамабілі пераадольвалі за лічаныя хвіліны. І ўсё ж без крыўдных казусаў не абышлося: тры экіпажы з васямнаццаці былі вымушаны спыніць барацьбу, вылецеўшы ў кювет і атрымаўшы сур’ёзныя тэхнічныя пашкоджанні.
На Ушаччине прошёл 5-й этап Кубка Республики Беларусь по ралли

Аматарам высокай хуткасці і рызыкі было ў гэты дзень на што паглядзець. Праўда, давялося крыху паездзіць у пошуку відовішчных месцаў у спецыяльна абсталяваных глядацкіх зонах. Аднак гэта было варта таго!

– Каб чаго-небудзь дасягнуць у спартыўнай кар’еры, неабходна пастаянна трымаць сябе ў тонусе, мець практыку спаборніцтваў. Мы з задавальненнем прымаем удзел у любых стартах, – сказаў вядомы беларускі раліст, удзельнік гонкі Андрэй Галабародзька. – На Ушаччыне ж яны заўсёды праходзяць цікава, масава, азартна.
На Ушаччине прошёл 5-й этап Кубка Республики Беларусь по ралли

Па словах спартсменаў, гонкі на тэрыторыі нашага раёна вылучаюцца яшчэ і надзвычай высокім узроў­нем падрыхтоўкі. Статус спаборніцтваў сур’ёзны, таму без дапамогі супрацоўнікаў райаддзелаў міліцыі і МНС, медыкаў забяспечыць патрабаванні бяспекі было б немагчыма. Ды і ў складзе судзейскага корпусу большасць прадстаўнікоў – ушачане, якія абслугоўвалі на трасе самыя розныя ўчасткі.

– Нават не ўспомню, якія па ліку для мяне гэтыя ралійныя гонкі, прымаў удзел практычна ва ўсіх, – адзначыў суддзя спаборніцтваў, наш зямляк Сяргей Кіслы. – Здаецца, нічым здзівіць мяне ўжо немагчыма, аднак час ад часу ўсё ж узнікаюць нестандартныя сітуацыі. На гэты раз была небяспека з’яўлення на трасе буйной рагатай жывёлы: некалькі кароў, што пасвіліся непадалёк, выйшлі з-пад увагі пастуха і збеглі. Пра неабходнасць захавання максімальнай пільнасці спартсменам тэрмінова было перададзена па рацыі. На шчасце, у радэа гонка не ператварылася, але адрэналіну ў крыві спартсменаў адназначна пабольшала.

У выніку спаборніцтваў найлепшы час праходжання спецучасткаў у класе Б-10 паказаў экіпаж у складзе Д.Ніказачэнкі і А.Матвеева. У “Ралі 3 катэгорыі” не было роўных Я.Архіпаву і К.Архіпаву, а ў “BMW Rally Mono Cup” – гомельскім гоншчыкам ДТСААФ В.Крупеньку і В.Цвятковай. Сярод манапрывадных аўтамабіляў вызначыліся В.Пупіус і Д.Алтуф’еў. А ў абсалютным заліку лідарства ў экіпажа С.Вязовіча і Д.Ахрэмчыка.

Атрымаўшы заслужаныя ўзнагароды, выказаўшы словы падзякі раённым уладам, гоншчыкі з цёмным раз’ехаліся па сваіх гарадах. Наперадзе іх чакаюць новыя старты, у тым ліку і на ўшацкіх дарогах.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Загородная недвижимость: ажиотажа так и не случился, активность на рынке идет на спад

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика