Экипируем детей к школе. Как выбрать качественный товар?

Источник материала:  
17.08.2018 — Разное

Зараз вельмі многія ўшачане заклапочаны тым, як экіпіраваць сваіх дзяцей у сад ці школу. Тавараў на паліцах шмат, але ці ўсе яны акажуцца належнай якасці, ці не сапсуюць з цягам часу настрой, а то і здароўе? А прыкладаў такіх хапае. Тры гады таму набыла на рынку ранец для дачкі – спакусілася яркім выглядам і недарагім коштам. У час асенніх канікул вырашыла працерці дно вільготнай анучкай, якая тут жа афарбавалася ў чорны колер. Магчыма, працёк фламастар – падумала і ўзялася мыць ранец, з якога раптам паплылі чорныя патокі, ды такія, што я потым ледзь адмыла ванну! Рэч, канечне, занесла на сметнік, з жахам прыгадваючы, што ў яе кішэнькі дачка пастаянна клала яблыкі ды булачкі са школьнага буфета. Гэты ўрок прымусіў летась купіць ранец праверанай айчыннай фірмы “Галантэя”, і хоць каштаваў ён удвая даражэй, за год абсалютна не страціў выгляду і пойдзе сёлетнім вераснем на свой другі школьны сезон.Што робіцца ў Беларусі, каб падобных выпадкаў было як мага меней? З такога пытання пачалася наша размова з начальнікам Полацкага аддзела Віцебскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта Нінай Аляксееўнай БАРАВІКОВАЙ.

– Калі айчынную прадукцыю беларускі пакупнік можа набываць адносна спакойна, бо на нашых вытворчасцях наладжана дзейсная сістэма кантролю, то замежныя фірмы часта імкнуцца ўдзешавіць сабекошт свайго тавару ва ўрон якасці, ахвяруючы дзеля ўласнага прыбытку нашым з вамі здароўем. Заслону такім таварам ставяць Мінздраў і Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Так, за 2017 і прайшоўшы час бягучага года на якасць і бяспеку было праверана больш 20 тысяч найменняў прадукцыі лёгкай прамысловасці, што рэалізуецца на тэрыторыі краіны. За выяўленыя парушэнні выдадзена 363 прадпісанні аб выманні з абароту каля 14 тысяч адзінак нехарчовых тавараў. Больш 250 юрыдычных і фізічных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на агульную суму звыш 25 тысяч рублёў.

– А якія парушэнні нормаў найчасцей сустракаюцца падчас гэтых праверак?

– Да тыповых хібаў належыць, напрыклад, неадпаведнасць адзення па паказчыках гіграскапічнасці і паветрапранікальнасці, якія ўплываюць на цеплаабмен чалавека. Нашэнне рэчаў, якія не ўпітваюць вільгаць ці практычна не прапускаюць паветра, можа прывесці да перагравання ці пераахалоджвання арганізма, паспрыяць прастудзе, узнікненню дэрматытаў, алергіі. Так, напрыклад, нядаўна ў час праверкі ў адным з гандлёвых цэнтраў былі зняты з продажу поліэстэрныя дзявочыя блузкі кыргызскай вытворчасці, гіграскапічнасць якіх склала ўсяго 1 працэнт пры норме не менш 7. Уяўляеце, як дыскамфортна, нібыта абгорнутымі ў цэлафан, адчувалі б сябе ў іх школьніцы на працягу вучэбнага дня!

Увогуле патрабаванні да дзіцячых тавараў асаблівыя. Так, напрыклад, не дапускаецца продаж абутку, у якім абцас больш нарматыўнай вышыні, а ў тэкстыльнай падкладцы доля хімічных валокнаў звыш 20 працэнтаў, у туфлях для дзетак да 3-х год не павінна прымяняцца адкрытая пятачная частка. Асаблівыя патрабаванні мае бялізна для нованароджаных. Так, злучальныя швы з абмётваннем зрэзаў у нацельным адзенні для немаўлят павінны быць выкананы на вонкавы бок выраба, нельга таксама, каб дэкаратыўныя элементы з сінтэтычных матэрыялаў (аплікацыі, вышыўкі) непасрэдна кантактавалі са скурай дзіцяці. Шмат неадпаведнасцяў патрабаванням выяўляецца ў цацках – па ўзроўні шуму, электрамагнітнай бяспецы, хімічных рэчывах. Гэта можа прывесці да парушэнняў слыху, паражэнняў токам, атручванняў.

– Аднак пракантраляваць абсалютна кожную рэч, што рэалізуюць гандляры, немагчыма…

– Так. І таму пакупнікам трэба самім пільна ставіцца да таго, што яны набываюць. Варта ведаць, што нормы Закона аб правах спажыўцоў абавязваюць прадаўцоў своечасова прадстаўляць пакупнікам неабходную і праўдзівую інфармацыю пра тавар, у тым ліку і дакументы, што пацвярджаюць яго якасць і бяспеку. Перад пакупкай запытайце сертыфікат адпаведнасці, вывучыце склад рэчы, арыентацыю на ўзрост. Асабліва ўважлівымі трэба быць, калі набываеце імпартны тавар на кірмашах ці рынках. Але лепш усё ж купляйце беларускае.

Карысную інфармацыю спажыўцы могуць атрымаць на афіцыйным сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. Тут можна азнаёміцца з рэестрамі выданых сертыфікатаў адпаведнасці, пералікам небяспечнай прадукцыі, забароненай для ўвозу і абарачэння на тэрыторыі нашай краіны, знайсці іншыя важныя звесткі.

Гутарыла Наталля БАГДАНОВІЧ.

←Загородная недвижимость: ажиотажа так и не случился, активность на рынке идет на спад

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика