У Кіраўскім райвыканкаме — новы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

Источник материала:  
17.08.2018 — Разное

У Кіраўскім райвыканкаме — новы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

13 жніўня 2018 года на пасаду начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама назначана Ларыса Пракопаўна ГАЎРЫЛАВА.
Нарадзілася Л.П.Гаўрылава ў 1974 годзе ў г.Бабруйску. У 1998 годзе закончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова па спецыяльнасці “педагогіка і псіхалогія” (дашкольная).
Працоўную дзейнасць пачала ў 1993 годзе ў якасці выхавальніка дзіцячага садка саўгаса імя Кірава нашага раёна. З 1994 па 1999 гады працавала старшай важатай, затым — педагогам-арганізатарам СШ №1 горада. У 1999 годзе перайшла на работу метадыстам раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама. З 2005 года працавала намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
У 2007 годзе Ларыса Пракопаўна была назначана на пасаду дырэктара Цэнтра пазашкольнай работы, пазней — (ДУА “Раённы цэнтр пазашкольнай работы г.Кіраўска”, а з 2011 года — ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска”).

←Ясли-сад аг. Погородно успешно презентовал себя сразу в двух конкурсах среди учреждений дошкольного образования

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика