На выходных у Беларусі будзе цёпла, чакаюцца кароткачасовыя дажджы
17.08.2018 14:06
—
Разное
Фота: pixabay.com
У суботу, 18 жніўня, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні, слабы, пры навальніцах парывісты.
Уначы і зранку слупок тэрмометра пакажа 11-17 градусаў цяпла, месцамі да +8...+10. Удзень тэмпература паветра павысіцца да 23-29 са знакам "плюс".
У нядзелю, 19 жніўня, таксама месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы сінлптыкі прагназуюць ад 13 да 18 вышэй за нуль, удзень — +22...+29 градусаў.