СМІ: Пры перастрэлцы ў Івацэвіцкім раёне параненыя два міліцыянты
17.08.2018 14:31
—
Разное

Фота: pixabay.com
Жыхар вёскі Бабровічы Івацэвіцкага раёна Брэстчыны адстрэльваецца ад міліцыі. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на яго аднавяскоўцаў.
Мужчына зачыніўся ў хаце, не пусціў міліцыю, пагражаў спаліць будынак і пачаў страляць. Пры перастрэлцы два міліцыянты атрымалі раненні.
Прычыны інцыдэнту пакуль не вядомыя.
Ёсць звесткі, што ў вёску накіравалі міліцэйскае падмацаванне з Івацэвіч і АМАП з Пінску.