Тры багатыры

Источник материала:  
17.08.2018 — Разное
Тры багатыры

 Памідоры ў Анатолія Жалнова з в. Квасевічаў выраслі на дзіва вялікія і важкія – па кілаграму кожны (на здымку). 

Анатоль Міхайлавіч у агародных справах – майстар. Прынесеныя ў рэдакцыю тры экземпляры ружовых памідораў – мясцовага гатунку. Іх ён вырошчвае на працягу  15 гадоў, з насення самых вялікіх. Акрамя гэтага гатунку, які па смакавых якасцях нагадвае гатунак “Бычынае сэрца” і выкарыстоўваецца ў салаты і на таматны сок, у Анатолія Жалнова прыжыліся і іншыя гатункі. 

На адным кусце вырастае звычайна да 8 кілаграмаў пладоў. Першыя спелыя памідоры спрабавалі ў сям’і Жалновых ужо 10 чэрвеня.  Колькі слоў Анатолій Міхайлавіч сказаў пра догляд гэтай культуры.
– Падвязваю памідоры гэтага гатунку на вышыні 30 сантыметраў ад зямлі, а тады зверху галіны звязваю і ўкладваю на зямлю. Паміж першым і другім ярусам плоданашэння – прысыпаю зямлёю. Гэтыя тры памідоры з першага яруса. Пасынкаваць іх ужо не трэба. Важна пры пасадцы памідораў выкапаць глыбокія ямы, закласці іх тоўстым слоем перагною, зверху прысыпаць зямлёю і высаджваць расаду. Запас карысных рэчываў для памідораў будзе дастатковым на ўвесь сезон і нават не на адзін. Калі так не зрабілі, то раю падкормкі арганікай ці калі няма, то курыным памётам: на вядро запалкавы карабок памёту, але настоенага не менш сутак і добра размешанага. Пасадка кустоў павінна быць рэдкай, каб кусты добра праветрываліся. Паліваць трэба шчодра пад корань, у некалькі заходаў, але раз у тры дні. 

– Як змагаецеся з фітафтарозам?
– Пры пасадцы апрацоўваю глебу, а не кусты, бардоскай сумессю. Перакапаю і яшчэ раз апрацую, а тады ўжо прыступаю да пасадкі. І ўсё. 
Валянціна БОБРЫК. 
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.
←Вопрос о возвращении пострадавшего белорусского альпиниста из Таджикистана на родину прорабатывается – МИД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика