Тралейбус у Мінску ўпячатаў "Таёту" ў іншы тралейбус (фота)
16.08.2018 16:22
—
Разное
Фота: Максім Пушкін, TUT.BY
На вуліцы Уманскай у Мінску ў выніку ДТЗ утварыўся "паравоз" з двух тралейбусаў і легкавіка, піша tut.by.
Паведамляецца, што тралейбус ехаў па вуліцы Уманскай з боку праспекта Дзяржынскага. На скрыжаванні з вуліцай Чыгуначнай ён урэзаўся ў "Таёту", якая спынілася на чырвоны сігнал святлафора. Ад удару аўтамабіль упячатаўся ў тралейбус, які стаяў перад ім.
Па словах відавочцаў, пацярпелых пры аўтааварыі няма.
На месцы ДТЗ працуюць інспектары ДАІ. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.