На фестывалях у Турцыі

Источник материала:  
15.08.2018 18:17 — Разное

З 18 па 25 ліпеня ў адным з раёнаў Стамбула – мястэчку Шыле, што на чарнаморскім узбярэжжы, прайшоў 31-ы Міжнародны фестываль культуры і мастацтва.

На фестывалях у Турцыі

У фестывалі ўдзельнічалі 94 майстры з 16 краін свету.

Нашу краіну на гэтым фестывалі прадставілі пяць майстроў, у ліку якіх Маргарыта Саланевіч і Алена Цялушка (ДУК «Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў»).

Удзельнікі фестывалю прадэманстравалі шырокі асартымент тканых і вышытых рэчаў: ручнікі, элементы адзення, сурвэткі і шмат чаго іншага, а таксама мелі выдатную магчымасць пазнаёміцца з разнастайнасцю іншых культур, прадстаўленых майстрамі з замежных краін.

У турэцкім мястэчку Бююкчэкмеджэ, што на беразе Мармуравага мора, з 28 ліпеня па 4 жніўня прайшоў 19-ы Міжнародны фестываль народна-прыкладнога мастацтва і культуры.

У ім прынялі ўдзел 127 майстроў з 23 краін свету, у тым ліку пяць майстроў з Беларусі. Сярод іх былі Маргарыта Саланевіч і Алена Цялушка (ДУК «Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў»).

У пабудове XVI стагоддзя – Караван-сараі – была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе наведвальнікі мерапрыемства маглі пазнаёміцца з вырабамі народных умельцаў з розных краін свету.
У рамках фестывалю былі арганізаваны экскурсіі па гістарычных памятных мясцінах, выступленні майстроў народна-прыкладнога мастацтва, канцэрты, майстар-класы для дзяцей, наведвальнікаў і саміх майстроў.

Ганцавіцкі раённы
Дом рамёстваў.

(Visited 1 times, 1 visits today)

←В Минске пообещали обеспечить общежитием всех студентов-первокурсников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика