Юбілей, які нельга было прапусціць

Источник материала:  
15.08.2018 18:29 — Разное

90-гадовы юбілей былой настаўніцы Гуцянскай васьмігодкі Любові Вярбіцкай работнікі адукацыі, ветэранская арганізацыя раёна не маглі прапусціць.

Юбілей, які нельга было прапусціць

14 жніўня, у першай палове дня, Любоў Кліменцьеўна прымала віншаванні начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Надзеі Здрок, старшыні раённага савета ветэранаў Яўгеніі Стацько, старшыні савета ветэранаў педагагічнай працы Святланы Худніцкай, старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святланы Собаль. Разам са словамі-віншаваннямі гучалі словы ўдзячнасці за шматгадовую працу, за самаадданасць, за жыццёвую мудрасць жанчыны.

– Не кожнаму ў жыцці наканавана сустрэць такі шаноўны ўзрост, – сказала падчас віншавання Надзея Здрок. – Любоў да прафесіі, цесныя стасункі на працягу многіх гадоў з дзецьмі, ваш аптымізм і жыццялюбства, уменне радавацца і пераносіць горыч страт дазволілі Вам годна ісці жыццёвай дарогай да гэтай даты.

Дапамагчы прыняць гасцей з райцэнтра ў дом да юбіляркі прыйшла сяброўка, зямлячка Ірына Кендыш. Віншаванні, успаміны людзей, якія завіталі ў дзень нараджэння да Любові Кліменцьеўны, былі шчырымі і кранальнымі, а вялікі букет кветак і ўсмешка на твары юбіляркі – сведчаннем таго, што жыццё працягваецца.

Святлана СОБАЛЬ,
старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў
адукацыі і навукі райвыканкама.

Паважаныя сябры! Наш карэспандэнт Вячаслаў Бурдыка падрыхтаваў цікавы матэрыял «Школьная сцяжынка Любові Вярбіцкай», які вы зможаце прачытаць у друкаванай версіі газеты «Савецкае Палессе» за 15 жніўня 2018 года.

(Visited 1 times, 1 visits today)

←Задержан зампредседателя Либерально-демократической партии. Гайдукевич: «Политики точно нет»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика