Районная организация РОО «Белая Русь» подготовила подарки для воспитанников дома семейного типа в агрогородке Ореховно

Источник материала:  
15.08.2018 — Разное

Бесклапотнае лета падыходзіць да завяршэння – пасталеўшыя вучні вось-вось сядуць за парты. Каб у новым навучальным годзе ў іх былі ўсе неабходныя школьныя прыналежнасці, паклапаціліся ў першую чаргу бацькі. Аднак не засталіся ў баку ад гэтай справы і грамадскія аб’яднанні.

Ушацкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Збяром дзіця ў школу”. На мінулым тыдні яе старшыня Наталля Мікалаеўна Марковіч і кіраўнік дэпутацкай групы грамадскага аб’яднання ў раённым Савеце дэпутатаў Віктар Пятровіч Котаў з дабрачыннай місіяй наведалі дом сямейнага тыпу ў аграгарадку Арэхаўна. У падарунак ад гасцей хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі канцылярскія прыналежнасці, сувеніры, ласункі. Разам з бацькамі яны дзякавалі за такую ўвагу і абяцалі добра вучыцца.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.Районная организация РОО «Белая Русь» подготовила подарки для воспитанников дома семейного типа в агрогородке Ореховно

←В Германии официально появится третий пол

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика