Праграма правядзення Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”
25 жніўня аграгарадок Ляскавічы
ДПУ «Нацыянальны парк “Прыпяцкі”
11.30–14.00 – наведванне аб'ектаў туріндустрыі Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”
Адміністрацыйны будынак ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” (вул. А. Глушко, 6 а)
15.30–17.00 – круглы стол па пытаннях развіцця рэгіянальнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь
Цэнтральная канцэртная пляцоўка (вул. Камсамольская)
12.00–13.10 – урачыстае адкрыццё фестывалю з цырымоніяй уручэння статуэткі-знака “Ганаровы Паляшук”
13.10–13.50 – канцэрт запрошанага артыста
13.50–15.30 – канцэрт прафесійных і аматарскіх калектываў Беларусі і замежных краін
16.10–17.10 – канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, “Ганаровага палешука”, прафесара Міхаіла Фінберга
17.30–18.30 – цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю
18.30–20.30 – конкурс прыгажосці “Палеская Прыгажуня-2018”
20.30–22.00 – вячэрняя шоу-праграма
22.00 – святочны феерверк.
22.20–24.00 – маладзёжная танцавальна-забаўляльная праграма з удзелам салістаў прадзюсарскага цэнтра Гомельскай абласной філармоніі
Дзіцячая гульнёвая пляцоўка (каля адміністрацыйнага будынка ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”)
11.00–18.00 – работа атракцыёнаў, арганізацыя забаў, гульняў для дзяцей
Набярэжная ракі Прыпяці (водны канал)
11.00–22.00 – работа пляцоўкі “У сваім краі, як у раі”.
11.00–20.00 – конкурс аматараў рыбалкі, лоўля рыбы рукамі
11.00–20.00 – выстава “Паляванне і рыбалоўства”
11.00–18.00 – пракат лодак, катанне на цеплаходзе
11.00–18.00 – выстава “Фестываль кнігі і прэсы”
11.00–18.00 – выстава “Турыстычнае Палессе”
11.00–20.00 – свята “Сярод вёскі карагод” (правядзенне традыцыйных народных гульняў, праграма аўтэнтычных калектываў)
Алея “Гандлёвая слабада” (водны канал)
11.00–22.00 – работа гандлёвых радоў
Музей прыроды (вул. Камсамольская, 26)
11.00–19.00 – правядзенне экскурсій па Музеі прыроды
13.30 – прэзентацыя трылогіі “Палешукі” Уладзіміра Гаўрыловіча, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Музей прыроды (адкрытая пляцоўка)
11.00–19.00 – свята бытавога танца “Танчым па-даўнейшаму” (з правядзеннем майстар-класаў па бытавых танцах)
11.00–19.00 – свята гістарычнай рэканструкцыі “Бітва эпох” (рыцарскія турніры, тэматычныя фотазоны, прэзентацыі клубаў гістарычнай рэканструкцыі)
11.00–19.00 – свята беларускага народнага тэатра батлейка “Батлейка.by” (паказ батлейкавых спектакляў, майстар-класы па вырабе рэквізіту, лялек для батлейкі, прэзентацыя батлейкі рэгіёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей)
11.00–19.00 – прэзентацыя праекта “З любоўю да Гомельшчыны”
11.00–19.00 – тэматычная выстава “Брэнд раёна”
18.00–22.00 – работа пляцоўкі “Кіно на траве” (паказ на адкрытай пляцоўцы тэматычных кінавідэастужак пра Палессе, мастацкіх фільмаў з арганізацыяй зоны адпачынку
11.00–19.00 – паказальныя выступленні выхаванцаў аддзела коннага спорту “ЦАР па прыкладных відах спорту”, майстар-класы па трукавай яздзе, джыгітоўцы. Катанне на конях.
Сенажаць насупраць падворкаў
15.00–15.40 – паказальныя выступленні парашутыстаў і дэльтапланерыстаў