ЗАНАДТА ДАРАГАЯ АГАРОДЖА

Источник материала:  
14.08.2018 — Разное

7 жніўня на лаве падсудных аказаліся трое хлопцаў. Іх абвінавацілі у наўмысным пашкоджанні 14 секцый жалезабетоннай агароджы па адной з вуліц у Петрыкаве. Крымінальная справа была  ўзбуджана па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага Кодэксу (злоснае хуліганства, учыненае групай асоб), за што пагражае абмежаванне волі тэрмінам да трох гадоў.

14 красавіка сёлета хлопцы выпілі гарэлкі, затым наведалі кропкі грамадскага харчавання. На пытанне суддзі, чаму раптам ім захацелася “паправіць” агароджы на свой густ, развялі рукамі: “Алкаголь ударыў у галаву”. Дарэчы, раней некаторыя хлопцы былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Суд абвесціў: прызнаць віноўнымі. Улічваючы выплату маёмаснай шкоды, прызнанне віны, дапамогу пры следчых дзеяннях, выказванне прабачэння праз газету, суд змякчыў прыгавор: кожнаму на працягу 12 месяцаў нельга мяняць месца жыхарства, без згоды органаў унутраных спраў не выязджаць па асабістых справах больш за адзін месяц за межы раёна, з’яўляцца для рэгістрацыі кожны месяц, з 23 да 6-ці раніцы знаходзіцца дома, не наведваць месцы, дзе рэалізацуюцца  спіртныя напоі, адпрацаваць  120 гадзін грамадска-карысных работ.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.

←Лукашенко отправил в отставку министров промышленности и строительства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика