Учащиеся Белодубровской средней школы побывали с культурно-музыкальной программой в деревне Студенец Костюковичского района

Источник материала:  
14.08.2018 — Разное

Прыгожая веска паміж горадам і Белай Дубровай.

Жывуць тут працавітыя, адкрытыя і вяселыя людзі. У гэтым мы пераканаліся, калі ў рамках акцыі “Малая радзіма- эстафета карысных спраў” навучэнцы  Беладубраўскай сярэдняй школы прыехалі ў гэтую веску з культурна-музыкальнай праграмай “Мая веска- мая малая радзіма”.

На падрыхтаванай і святочна ўпрыгожанай пляцоўцы каля ФАПа  ў вызначаны час сабраліся мясцовыя жыхары. Педагог-арганізатар Кубракова Н.М., музычны кіраўнік Шчарбакова Л.Р. арганізавалі для іх сапраўднае свята. Прыгожыя песні, конкурсы, танцы і нават флэш-моб – дзве гадзіны вяселля, жартаў і добрага настрою. І старыя, і малыя з ахвотай прымалі ўдзел у гульнях і карагодах – паспрабуй тут утрымацца, калі музыка заве ў кола!

Дзівіліся людзі, якія праязджалі па шашы – што ж тут адбываецца?- прыпынялі машыны, цікавіліся.

Напрыканцы мерапрыемства, шчыльна ўсеўшыся на лаўках пад магутным дрэвам, навучэнцы, педагогі і мясцовыя жыхары спявалі песню “Малінаўка”. Сапраўды, як дораг нам край гэты бярозавы….

Учащиеся Белодубровской средней школы побывали с культурно-музыкальной программой в деревне Студенец Костюковичского района

Учащиеся Белодубровской средней школы побывали с культурно-музыкальной программой в деревне Студенец Костюковичского района


Учащиеся Белодубровской средней школы побывали с культурно-музыкальной программой в деревне Студенец Костюковичского района

Учащиеся Белодубровской средней школы побывали с культурно-музыкальной программой в деревне Студенец Костюковичского района

Гэта наша радзіма, гэта нашы песні, наша веска. А мы – яе будучыня!

 

 І.Раманава,

намеснік дырэктара па ВВР

ДУА “Беладубраўская сярэдняя школа”.

←Организатора граффити-пленэра оштрафовали за новый мурал в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика