Меліяратары і будаўнікі

Источник материала:  
14.08.2018 — Разное

У нядзелю будаўнікі краіны адзначалі сваё прафесійнае свята. Працаўнікі гэтай сферы дораць нам бадай ці не адныя са шчаслівейшых момантаў у нашым жыцці – наваселлі. У любое надвор’е, у любых умовах будаўнікі кладуць сцены новабудоўляў.

Напярэдадні прафесійнага свята, у мінулую пятніцу, у капаткевіцкае ПМК-67 са словамі віншаванняў і з узнагародамі завіталі галоўны прававы інспектар працы абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Валерый Армушэвіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік. У гэты дзень удзячныя лісты і прэміі ад абкама прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую і самаадданую працу з рук Валерыя Мікалаевіча атрымалі прараб Мікалай Тарасевіч і вадзіцель Аляксандр Зімін, таксама Дыпломам федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адзначана работа кіраўніка ПМК-67 Васіля Каляды.

Як адзначыў разам са словамі падзякі за аказаную ўвагу да калектыва кіраўнік арганізацыі, у апошні час даволі складана знаходзіць патрэбныя аб’ёмы работ. Пэўны час асноўны від – меліярацыя і рамонт меліярацыйных сістэм і сетак – значна паменшыўся па аб’ёме. Большую частку займае знос лядашчых будынкаў. Але ж на гэтым вельмі не заробіш. Таму прадпрыемства пакрысе будзе вяртацца да меліярацыі. І першыя напрацоўкі ў гэтым ужо ёсць.

Мы далучаемся да віншаванняў і жадаем будаўнікам моцнага здароўя і добрых аб’ёмаў работ.

Меліяратары і будаўнікі

Меліяратары і будаўнікі

Меліяратары і будаўнікі

Меліяратары і будаўнікі
Меліяратары і будаўнікі

Д. БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

←​Корабль с мигрантами «Аквариус» не хотят принимать ни в одной стране Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика