ДТЗ пад Ганцавічамі: аўтамабіль вылецеў у меліярацыйны канал
13.08.2018 10:38
—
Разное
Фота: gaibrest.by
Зранку 12 жніўня ў Ганцавіцкім раёне адбылося ДТЗ, у якім загінулі два чалавекі, інфармуе gaibrest.by.
25-гадовая дзяўчына на аўтамабілі "Нісан Прэм'ера" ехала па аўтадарозе Н-11 Раздзяловічы-Ясенева. На павароце налева яна не выбрала бяспечную хуткасць, не справілася з кіраваннем, і аўто выехала ў левы прыдарожны кювет.
Там машына перакулілася ў меліярацыйны канал. Пры гэтым аўтамабіль зваліўся ў канал уніз дахам,: пад вадой апынуліся кіроўца і 24-гадовы пасажыр. Абое яны загінулі ў выніку ДТЗ.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.