Пад Крычавам атруціліся работнікі гаспадаркі, якія вырошчвалі грыбы

Источник материала:  
12.08.2018 17:45 — Разное
Пад Крычавам атруціліся работнікі гаспадаркі, якія вырошчвалі грыбы
Грыбы шыітаке. Фота з адкрытых крыніцаў

У Крычаўскім раёне супрацоўнікі гаспадаркі па вырошчванні грыбоў шыітаке атрымалі атручэнні. Як паведамляе TUT.by, чатыры чалавекі ляжаць у лякарні ў цяжкім стане з тэмпературай і алергіяй, яшчэ нейкая колькасць людзей лекуецца амбулаторна.

Праблемы з самаадчуваннем у людзей пачаліся 3-4 дні таму.

Гаспадарка па вырошчванні грыбоў шыітаке пачала працаваць сёлета ў ліпені на базе перадыслакаванай вайсковай часткі. Вытворчасць запусцілі кітайскія інвестары —  Цзянсуская карпарацыя па замежным супрацоўніцтве.

На новым прадпрыемстве меркавалі стварыць каля 100 працоўных месцаў, а грыбы хацелі прадаваць на кітайскім і беларускім рынках.

 

←"Я иногда думала, что меня как-будто сглазили". Мазуренок о первой победе в марафоне на ЧЕ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика