Знакомьтесь: Сергей Ананич

Источник материала:  
10.08.2018 — Разное

Знакомьтесь: Сергей Ананич

Знаёмцеся:

першы намеснік старшыні райвыканкама

Сяргей Казiмiравiч АНАНІЧ

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў г. Асіповічы. Пасля заканчэння Асiповiцкай беларускай гiмназii ў 1995 годзе паступiў у Беларускі дзяржаўны эканамiчны ўнiверсiтэт па спецыяльнасці «фінансы i крэдыт». У 1999-2000 гадах працаваў на пасадзе iнспектара падатковай iнспекцыi па Ленiнскiм раёне г. Мiнска. Пасля заканчэння ўнiверсiтэта ўладкаваўся ў асiповiцкае аддзяленне ААТ «Белпрамбудбанк» (зараз — ААТ «БПС-Сбербанк»), дзе i працаваў па лiпень 2018 года на розных пасадах – ад спецыялiста па крэдытаванні да кiраўнiка.

Тэрміновую ваенную службу ў 2001 годзе праходзiў у вайсковай часці 12180.

Жанаты. Разам з жонкаю Вольгай выхоўвае дзвюх дачок.

Любіць бываць у новых мясцiнах, праводзiць час з роднымi i сябрамi.

Сваё бачанне задач, якія трэба вырашаць на сённяшняй пасадзе, фармулюе наступным чынам: «Зразумела, новыя мэты не будуць простымi ў дасягненнi. Але маю намер прыкласці ўсе намаганні для забеспячэння безумоўнага выканання сацыяльна-эканамічных паказчыкаў раёна. Гэта неабходна для павышэння якасцi жыцця кожнага земляка».

←9 августа на базе Горецкого района состоялось выездное расширенное заседание Могилевского областного исполнительного комитета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика