Работы не спыняюцца ні на дзень

Источник материала:  
10.08.2018 — Разное

Работы не спыняюцца ні на дзень

Уборка ў нашым раёне падышла да завяршэння. Ужо многія гаспадаркі адсвяткавалі дажынкі. Але работы не спыняюцца, на парадку дня – нарыхтоўка сена і сіласу. Таксама з палёў вывозіцца
салома.
У ААТ “Палессе АВМ” таксама спяшаюцца завяршыць гэтую справу. Ужо ўбрана салома з 530 гектараў, з якіх 370 тон – зернебабовай і 160 тон – рапсавай. Нарыхтавана 420 тон сена.
Саламяныя “піраміды” будуе Юрый Рыгоравіч Мішкоў, які працуе ў гаспадарцы больш за 25 гадоў. Прызнаецца, што нават не лічыў, колькі цюкоў саломы яму даводзіцца ўкладваць за дзень. Гэтая работа даведзена да аўтаматызму.
Дарэчы, у гаспадарцы ёсць і яшчэ адна нагода ганарыцца вынікамі. У ААТ “Палессе АВМ” найлепшая ўраджайнасць жыта – 57,3 цэнтнера з гектара. У гэтым годзе быў добры травастой, што дазволіла ўбраць жыта на зерне. Напрыклад, у мінулым годзе з-за неспрыяльных умоў уся гэтая культура, пасеяная на 56 гектарах, пайшла на зялёны корм.
Да таго ж пры сяўбе было спрыяльнае надвор’е, таму культура парадавала цудоўнай усхо-джасцю. Можна сказаць, трава выратавала жыта.
Плануецца вывезці салому за некалькі дзён. Для гэтага ёсць усе складаючыя: і адказныя работнікі, і падрыхтаваная тэхніка. Галоўнае, каб надвор’е паспрыяла.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

←Лукашенко упрекает Россию в недобросовестной конкуренции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика