Калі ліпень быў дажджлівы і не радаваў жыхароў раёна летнім надвор’ем, то першая палова жніўня дорыць нам сапраўдную летнюю тэмпературу.
Сёння, 10 жніўня, на працягу дня — ясна і без ападкаў, усходні вецер можа дасягаць 7 — 9 метраў за секунду. Дзённая тэмпература ў максімальным значэнні будзе 28 градусаў са знакам “+”, ноччу — да +21°С.
У суботу метэаролагі прагназуюць жыхарам Нясвіжчыны воблачнае надвор’е з праясненнямі і ападкі на працягу дня. Удзень паветра прагрэецца да +25…+27°С, ноччу — +17…+18°С.
У нядзелю, 12 жніўня, дзённая тэмпература зноў крыху панізіцца: да +23°С, у начныя часы спецыялісты прагназуюць не больш за 15 градусаў са знакам “+”. На працягу дня — пахмурнае навор’е і ападкі, магчымы навальніцы, заходні вецер пры парывах можа дасягаць 15 м/с.
У панядзелак чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е, магчымы невялікі дождж. Днём паветра прагрэецца да +25 °С, ноччу будзе ад +15 да +18 °С.
“НН”.