Павышэнне эфектыўнасці работы свабодных эканамічных зон абмеркавана на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі

Источник материала:  
08.08.2018 — Разное

Павышэнне эфектыўнасці работы свабодных эканамічных зон абмеркавана на нарадзе ў Прэзідэнта БеларусіПавышэнне эфектыўнасці работы свабодных эканамічных зон абмеркавана на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сёння для Беларусі як ніколі актуальныя пытанні стварэння новых высокапрадукцыйных рабочых месцаў, умацавання інтэлектуальнага, прамысловага і экспартнага патэнцыялу. Вырашэнне гэтых задач непарыўна звязана з прыцягненнем інвестыцый у эканоміку краіны. «Мне дакладваюць ва ўрадзе, свабодныя эканамічныя зоны ўносяць істотны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў і краіны ў цэлым, фарміруючы 4 працэнты ВУП. Там сканцэнтравана амаль 13 працэнтаў прамысловай вытворчасці, каля 16 працэнтаў экспарту і каля 7 працэнтаў прамых замежных інвестыцый. Напэўна, гэта важкі ўклад, але ці сувымерны ён з тымі льготамі, якія прадастаўлены рэзідэнтам свабодных эканамічных зон?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка. У снежні 2016 года пытанні развіцця СЭЗ ужо разглядаліся на нарадзе ў Прэзідэнта ў сувязі са змяненнямі мытнага заканадаўства ў ЕАЭС. Падыходы Савета Міністраў былі адобраны, падпісаны адпаведны ўказ. «Сёння ўрад уносіць чарговыя прапановы, якія нібыта павінны стымуляваць развіццё нашых свабодных эканамічных зон», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці патрэбны на сучасным этапе свабодныя эканамічныя зоны ў тым выглядзе, у якім яны існуюць, наколькі эфектыўнымі аказаліся прынятыя ў канцы 2016 года меры і які вынік яны прынеслі эканоміцы Беларусі. «Ці дастаткова прапануемых рашэнняў для развіцця свабодных эканамічных зон, калі мы згаджаемся, што яны павінны развівацца ў нейкім ільготным, асаблівым рэжыме, і росту прамых замежных інвестыцый. Або па сканчэнні некаторага часу будзе чарговы праект указа?» — спытаў беларускі лідар. Закон аб свабодных эканамічных зонах быў прыняты ў Беларусі ў 1998 годзе як яшчэ адзін інструмент стварэння новых сучасных вытворчасцей. Цяпер у краіне функцыянуюць шэсць свабодных эканамічных зон, у якіх зарэгістраваны 409 рэзідэнтаў з колькасцю працуючых больш за 122 тыс. чалавек. «Усе вобласці захацелі мець свае свабодныя эканамічныя зоны, я згадзіўся. Як яны функцыянуюць, сёння разгледзім, — дадаў Прэзідэнт. — Тады ў людзей не было работы, і мы хапаліся за любую саломінку, каб не патануць. Сёння пытанне аб тым, каб проста заняць людзей у свабодных эканамічных зонах, прадаставіўшы там ільготны рэжым прадпрыемствам, не стаіць. Мы спраўляемся з занятасцю людзей, нам патрэбны высокатэхналагічныя вытворчасці. Калі там перадавая вытворчасць, гэта павінна хутка адбіцца на рабоце ўсёй эканомікі. А проста стварыць там канторку, і нехта будзе балты і гайкі кляпаць — гэта добра, але ўжо не адпавядае таму ўзроўню развіцця, на якім мы знаходзімся».
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/president/view/pavyshenne-efektyunastsi-raboty-sez-abmjarkouvajuts-na-naradze-u-lukashenki-70943-2018/

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика