У баку ад жніва не засталіся і творчыя людзі нашага раёна. У разгар уборачнай кампаніі аграрыяў актыўна падбадзёрваюць маладыя артысты гарадскога Дома культуры.
На палях і збожжатаках гаспадарак Ганцаўшчыны лілася музыка. Напрыклад, напрыканцы мінулага тыдня ў абедзенны час спевакі песнямі ўздымалі настрой працаўнікам ААТ «Бярозавец». Такія выступленні на свежым паветры закліканы павысіць баявы дух камбайнераў, механізатараў, вадзіцеляў.
– Гэта гарачая пара для ўсёй краіны, і культура не застаецца ўбаку, – гаворыць Анастасія Фёдарава, якая ў творчым «падарожжы» па палях не навічок. – Такім чынам і мы далучаемся да ўборачнай, падтрымліваем аграрыяў. Ды яны прымаюць нас даволі пазітыўна, пытаюць, калі прыедзем у наступны раз.
Тэкст і фота Вікторыі ПРЫКОТЫ.