«Дэтэктыўная гісторыя ў Начы», «Згвалціў аднавяскоўку?», «Труп у лесе», «Удар мяккіх тканін галавы – у 2-х гадовай», «СВЯТЛАФОР ДАІ»…
Дэтэктыўная гісторыя ў Начы
30 ліпеня ў РАУС паступіла паведамленне, што ў доме па вуліцы Міру ў Начы была выяўлена лужына крыві, а на ганку гэтага ж дома ляжыць п’яны чалавек. Праверку праводзіць РАУС.
Пабіў за цыгарэту
31 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК РБ у адносінах да неўстаноўленай асобы, якая 23 снежня мінулага года, знаходзячыся на праезнай частцы на вуліцы Куйбышава ў Любашаве, нанёс не менш чым два ўдары па розных частках цела жыхару вёскі Сукач К. 1995 года нараджэння. Нагодай для агрэсіі правапарушальніка стала тое, што пацярпелы адмовіўся даць яму цыгарэту.
Згвалціў аднавяскоўку?
31 ліпеня ў РАУС паступіла паведамленне жыхаркі Хатыніч аб тым, што ў канцы чэрвеня насуперак яе волі з ёй уступіў у палавыя зносіны яе аднавясковец. Праверку праводзіць РАСК.
Труп у лесе
3 жніўня ў міліцыю паступіла паведамленне дыспетчара хуткай медыцынскай дапамогі Ганцавіцкай ЦРБ аб тым, што ў лесе за вёскай Малькавічы знойдзены труп мужчыны 1976 года нараджэння. Праверку праводзіць РАСК.
Пільны грамадзянін
3 жніўня ў РАУС звярнуўся жыхар вёскі Сукач К. з паведамленнем аб тым, што ён затрымаў чалавека, які ўкраў з тэрыторыі КФГ «САМ-АГРА» металалом. Праверку праводзіць Ганцавіцкі аддзел Дэпартамента аховы.
Парушальнікі грамадскага парадку
4 жніўня ў 2 гадзіны 19 хвілін ў міліцыю паступіла паведамленне жыхаркі райцэнтра аб тым, што ў гарадскім парку нехта гучна слухае музыку, чым перашкаджае адпачываць.
У гэтую ж ноч у РАУС паведаміла яшчэ адна жыхарка Ганцавіч. Яна расказала, што паміж дамамі 3 і 5 па вуліцы Кастрычніцкай моладзь арганізавала дыскатэку – музыка вельмі гучная. Праверку праводзіць РАУС.
Удар мяккіх тканін галавы – у 2-х гадовай
Вечарам 4 жніўня ў міліцыю паступіла паведамленне медсястры прыёмнага аддзялення Ганцавіцкай ЦРБ аб дастаўленні ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі маленькай жыхаркі горада Мінска. Дыягназ – удар мяккіх тканін галавы. Праверку праводзіць РАУС.
Сямейныя разборкі за-за цыбулі
5 жніўня ў РАУС паступіла паведамленне жыхаркі райцэнтра М. аб тым, што яе сын забраў дзве вялікія скрынкі цыбулі весам 40 кілаграм. Праверку праводзіць РАУС.
СВЯТЛАФОР ДАІ
За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы жыхар Раздзялавіч 1983 года нараджэння, не працуе. Кіраваў матацыклам.
Зводкі чытала Вікторыя ПРЫКОТА.