Паклічам свята

Источник материала:  
07.08.2018 — Разное

Паклічам свята

Прапановай Гомельскага аблвыканкама вызначана дата правядзення Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”. Традыцыйнае свята запланавана сёлета на 25 жніўня.

Да гэтай даты распрацоўваецца сцэнарый урачыстага адкрыцця. Для ўдзелу ў фестывалі будуць запрошаны замежныя творчыя калектывы і кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзел таксама прымуць аматарскія калектывы мастацкай самадзейнасці Палесся. Будуць арганізаваны стылізаваныя падворкі. Удзельнікам і гасцям прапанаваны шырокі асартымент харчовых і нехарчовых  тавараў.

Званне “Ганаровы Паляшук” атрымае адна з прапанаваных кандыдатур.

Анансаваць падрыхтоўку і правядзенне свята будуць тэлевізійныя каналы  нашай краіны. Ім таксама даручана падрыхтаваць сацыяльную рэкламу – дэманстрацыю відэароліка і прэзентацыйнага фільма пра фестываль “Покліч Палесся”. Фестываль, як заўсёды, плануюць правесці на высокім творчым узроўні.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Фота Н. ЧАРНЯЎСКАЙ.

←В офисе БелаПАН тоже проходит обыск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика