Рабаўнік страху не мае?
07.08.2018
—
Разное
Гэтае крымінальнае здарэнне адбылося ў Быцені. Мясцовы мужчына прыйшоў у гандлёвую кропку, стаў прасіць, каб яму “на павер” выдалі бутэльку гарэлкі, але прадаўцы папярэдзілі гэтага гора-пакупніка: “на вексель” не працуем!
Тады мужчына пайшоў, як кажуць, напралом: узяў з паліцы дзве бутэлькі гарэлкі – і на выхад. Прадаўцы “адбілі” адну бутэльку, а з другой рабаўнік уцёк. Не спыніла гэтага раней не судзімага мужчыну 1967-га года нараджэння, што тут, у Быцені, яго добра ведаюць, што міліцыя ўсё роўна яго ўстановіць і арыштуе. Так і адбылося.
Узбуджана крымінальная справа.
Аксана КОРЗУН, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.