Надвор’е ізноў зменіцца: спякота вернецца

Источник материала:  
07.08.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Надвор’е ізноў зменіцца: спякота вернецца

Пасля невялікага перапынку на Нясвіжчыну ізноў вернецца спякота, пры чым асаблівых ападкаў не прагназуецца.

Сёння, 7 жніўня, паветра ўдзень прагрэецца не так моцна — да 24 °С,  ноччу слупок тэрмометра пакажа +14…+17 °С. Паўночна-заходні вецер будзе дасягаць 3 — 5 метраў за секунду.

У сераду, 8 жніўня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, тэмпература ўдзень павысіцца да 25…27 градусаў вышэй за нуль, у начныя часы — +16…+19 °С. Дажджу не прагназуецца.

У чацвер, 9 жніўня, метэаролагі перадаюць жыхарам раёна яшчэ большую тэмпературу паветра — да +28 °С і яснае надвор’е на працягу дня, ноччу — да 20 градусаў са знакам “+”.

Пятніца, 10 жніўня, таксама абяцае быць сонечнай  і цёплай: тыя ж +28 °С на слупку тэрмометра удзень, ноччу — +18…+20 °С.

Пра надвор’е на выхадныя  чытайце ў нашых наступных паведамленнях.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←История гибели и спасения альпиниста во время покорения семитысячника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика