На сустрэчу з песней
06.08.2018
—
Разное
Сустрэчы аднадумцаў, людзей, аб’яднаных агульным захапленнем, зараджаюць асаблівай энергетыкай і дораць цудоўны настрой.
У мiнулую нядзелю ў Ханявіцкім сельскім філіяле-клубе адбыўся адзiн з такiх незабыўных вечароў.Удзельнікі клубнага аб'яднання «Добрыя сустрэчы» сабраліся на клубную гасцёўню «Песні, якія ведаюць усе».
Жанчыны з захапленнем успаміналі песні сваёй маладосці, цікавыя падзеі жыцця, звязаныя з імі, з задавальненнем выконвалі знаёмыя кампазіцыі, а таксама складалі назвы песень, прыказкі пра іх і адгадвалі мелодыі.
Ігар БАЯРКІН.